Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Дзверы надалей адчынены

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Спецыяльная дэкларацыя, асуджаючая правапарушэнні ў Беларусі, была прынята ў час саміта Усходняга партнёрства ў Варшаве (29-30 верасня 2011 г.). Прэм’ер Дональд Туск, у рамках працягваючагася да канца года польскага прэзідэнцтва ў Еўрасаюзе, прадбачыў уступленне ў сілу спецыяльнага мадэрнізацыйнага праекта для — як гэта назваў — новай дэмакратычнай Беларусі. Гаворка тут нават пра 9 мільярдаў долараў. Дапамога будзе магчымай пры выкананні трох умоў: будуць звольнены і рэабілітаваны ўсе палітвязні, пачнуцца размовы ўлады ў Мінску з апазіцыяй ды будуць праведзены выбары згодна са стандартамі АБСЕ.

Гэта быў ужо другі саміт Партнёрства, супольнага праекта Польшчы і Швецыі, праекта адобранага ўсімі краінамі Еўрасаюза, а ахопліваючага краіны былога СССР: Азербейджан, Арменію, Грузію, Малдову, Украіну і Беларусь. У Варшаву з’ехалі прэзідэнты, прэм’ер-міністры, міністры замежных спраў і іншыя высокія рангам чыноўнікі краін ЕС і УП. Быў прысутны м.інш. старшыня Еўрапейскай камісіі Жозе Мануэль Барозу, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель ці прэм’ер Францыі Франсуа Фіён. Аб значэнні саміта можа сведчыць факт, што акрэдытавалася на яго абрады шэсцьсот журналістаў, таксама з па за Еўропы. Ценем на саміце легла непрысутнасць прадстаўніка афіцыйнага Мінска. Шэф польскага МЗС адправіў запрашэнне свайму беларускаму калегу Сяргею Мартынаву (прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка мае забарону ўезду на тэрыторыю краін ЕС). Той, аднак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF