Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Добрыя кальсоны шаптуна

Міраслаў ГРЫКА

У апошні дзень восені, націскаючы на педалі роварчыка на асфальтоўцы, загнаўся ў яе бакавы, пясчаны рукаў, які бяжыць колам побач бярэзінкі, што расце бясконцай прысадай. Па другім баку ўжо зжатыя палеткі. А тыя, як у амерыканскіх фільмах, цягнуцца далёка аж пад брудна-белыя кааператыўныя хлявы ў Васьках. Па-над імі высіцца комін кацельні — сапраўдны хмарачос на фоне ідылічнага блакіту. А за імі, быццам вечныя пёры, груганы ўсё запісваюць свае атрамантавыя палёты...

Я прысеў паміж бярозкамі і задумаўся. Мроіўся мне фільмавы дакумент аб месцы як такім, і аб людзях такіх, якія ёсць, хоць маглі б быць лепшымі. Галоўным героем зрабіў я шаптуна з Васькоў (ці яшчэ ён жыве?), старэчу з красою абымшэлага пянька і такой жа простай і годнай мудрасцю. Гады таму, рыхтуючыся да дакументальнага фільма, даручанага фрунцузскім тэлебачаннем — аб знахарах, я меў прыемнасць з ім размаўляць. Дарэчы, калі тэма стала моднай, памагаў я ў яе рэалізацыі таксама для тэлеканалаў TVN, Deutshe Welle ды для ІІ праграмы TVP. Як для мяне — дастаткова. Хоць не сумняваюся, што праз некалькі гадоў той магічны матыў падляшскай вёскі зноў хтосьці „адкрые”.

Старэча не даў згоды выступіць перад камерай, ды і па за ёю гаварыў няшмат. Толькі што тое, што гаварыў і як адцінаўся ад малаважных слоў жэстамі спрацаваных далоняў, а тое, не да канца неадкрытае, адсланялася ў інтэрвалах скупа кіданых сказаў, — магло б стаць закваскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF