Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Хлеб за відовішчы

Віктар САЗОНАЎ

Што такое восень? Гэта дажынкі. Прынамсі такая рэчаіснасць сённяшняй Беларусі. Дажынкі тут святкавалі яшчэ пры акупацыйнай германскай уладзе падчас Другой сусветнай вайны. Тады немцам патрэбны быў хлеб для іх войска. Дзе як не тут, у працавітага беларускага народа можна было яго ўзяць. Але ж нешта трэба было даць узамен. Вырашылі даць відовішча. І арганізавалі яго цэнтралізавана ды пампезна ў выглядзе сялянскага свята „Дажынкі”. Беларусы вырошчвалі хлеб, немцы яго забіралі і дазвалялі сялянам шчыра радавацца з таго факта. Сяляне радаваліся, бо нічога іншага ім не заставалася. Немцы цешыліся таксама, толькі не так публічна, бо дажынкі гэта было свята акупаванай Беларусі, а не Трэцяга Рэйха.

Рымляне некалі кіравалі імперыяй даючы сваім грамадзянам хлеб і відовішчы. Немцы проста мянялі хлеб на відовішчы і таксама кіравалі як умелі. Да пары да часу. А пасля прапалі і немцы, і дажынкі. Як гаворыцца, нішто не вечна.

Святкавалі нашы продкі нешта падобнае і раней, яшчэ з паганскіх часоў. Але тады гэтыя гулянні насілі магічны сэнс. Людзі дзякавалі вышэйшым сілам за ўраджай, стараліся заручыцца іх сімпатыямі і надалей. Прыносілі ў ахвяру частку свайго здабытку, каб у будучым іх працы спрыялі таямнічыя з’явы. Магічны характар тых святаў гарманічна ўпісваўся ў менталітэт і веру тагачаснага чалавека, які не ўяўляў свайго жыцця без падтрымкі тых вышэйшых сіл. Пасля прыйшло хрысціянства і паганскія звычкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF