Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Арлянская гміна — гонар беларусаў

Аляксей МАРОЗ

Едучы з Гайнаўкі ў Арлянскую гміну ведаў я, што пачалі ўжо ставіць у ёй двухмоўныя дарожныя знакі з назвамі населеных пунктаў на польскай і беларускай мовах. Перад Шчытамі стаяла яшчэ старая дошка, але перад Орляй красавалася ўжо новая, на якой шыкарна прэзентавалася кірылічная назва. Гмінная мясцовасць яшчэ не з усіх бакоў была абстаўлена новымі табліцамі. Спаткаў я працаўнікоў, якія ўсталёўвалі іх на дарозе ад Дубіч-Царкоўных. Былі гэта работнікі з Бытама. Іх прадпрыемства выйграла аўкцыён на ўстаноўку двухмоўных дарожных знакаў. Я заўважыў, што салідна гэта рабілі.

— Многа ў нас працы. Нядаўна шэф паведаміў па тэлефоне, што можа падашле нам на дапамогу новых работнікаў. Устаноўка дошак гэта не такая хуткая і простая работа, як здаецца гледзячы збоку, бо ўсё мусіць быць зроблена салідна, — заявілі рабочыя.

Пасля аказалася, што апрача Орлі двухмоўныя інфармацыйныя табліцы ўстаноўлены ўжо на акраінах Спічкоў, Дыдулёў, Вулькі і Кошак. Згодна з дамовай бытамскае прадпрыемства да 10 кастрычніка павінна ўстанавіць двухмоўныя інфармацыйныя дошкі на акраінах усіх мясцовасцей і ўказальнікі з напрамкамі на мясцовасці ў Арлянскай гміне.

— Дошкі з назвамі мясцовасцей на польскай і беларускай мовах у нашай гміне гэта пачуццё гонару і зварот да нашай тоеснасці і гісторыі. Няма чаго саромецца і баяцца. Кошт дошак і іх устаноўка гэта 89 тысяч злотых. Гэтую інвестыцыю ў 100% кампенсуе дзяржаўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF