Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Калі новыя падручнікі па беларускай мове?

Аляксей МАРОЗ

Ужо распачаўся чарговы трэці школьны год, калі настаўнікі беларускай мовы павінны працаваць з новымі падручнікамі (цяпер для першага, другога і трэцяга класаў падставовай школы і гімназіі), згоднымі з новымі праграмнымі падставамі і новымі праграмамі навучання, аднак карыстаюцца ў сваёй рабоце надалей старымі падручнікамі. Як дагэтуль, спроба выдаць перапрацаваны падручнік для навучання беларускай мовы ў другім класе падставовай школы закончылася паразай, хаця выйшлі з друку новыя падручнікі, якімі карыстаюцца вучні іншых нацыянальных меншасцей пражываючых у Польшчы. Міністэрства адукацыі заклікае нашых настаўнікаў падрыхтаваць да выдання патрэбныя ім падручнікі, але настаўнікам беларускай мовы не прад’яўляецца ніякай гарантыі, што менавіта іх падручнікі пасля паправак і дапрацавання будуць выдадзены. Да конкурсаў на выдаванне канкрэтных падручнікаў могуць прыступаць розныя выдавецтвы, іншыя ўстановы і прыватныя асобы, а міністэрства павінна выбраць самую лепшую загадзя падрыхтаваную прапанову. Пры гэтым нашыя педагогі, калі рашыліся б рыхтаваць падручнікі самастойна, павінны самі знайсці некалькі тысяч злотых і ўплаціць іх у міністэрыяльную касу, а таксама вымушаны былі б спачатку расходаваць свае грошы на падрыхтовачныя работы, між іншым на выкананне фатаграфій ці патрэбных рысункаў. Гэтыя расходы маглі б ад пачатку пагашаць выдавецтвы, якія раней ахвотна друкавалі падручнікі для навучання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF