Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Нашы песні больш душэўныя

Іван СУХОЦКІ

Сёлета 18 чэрвеня споўнілася сто гадоў з дня нараджэння, а 26 верасня споўніцца дзевяць гадоў з дня смерці кампазітара Аляксандра Канстанцінавіча Шыдлоўскага. Адна песня „Колькі ў небе зор” зрабіла яго вядомым кампазітарам не толькі ў Беларусі, але і далёка па за яе межамі. Мне шмат разоў прыходзілася пабываць у Маскве, сустракацца з людзьмі розных нацыянальнасцей і калі збіраемся кампаніяй у гасцінічным нумары, у нас, беларусаў, прасілі паспяваць што-небудзь наша, народнае. І мы заўжды пачыналі спяваць песню „Колькі ў небе зор”. Усе неяк сцішана, задаволена слухалі чароўную мелодыю беларускага вальса. Слухачы прасілі перапісаць тэкст гэтай песні, а мелодыя заставалася ў іх памяці. Зараз у нас у Беларусі ніводная вечарына, юбілей ці нарадзіны альбо вяселле не праходзяць без гэтай песні-вальса. Дарэчы, мне ў сваім жыцці пашчасціла часта сустракацца з гэтым чалавекам. Яго статная, высокая фігура, шырокія плечы, высокі сакратаўскі лоб, упэўненая паходка заўжды звярталі ўвагу прахожых людзей там, дзе ён з’яўляўся ў горадзе ці ў вёсцы.

З Аляксандрам Канстанцінавічам я асабіста пазнаёміўся ў Ашмяне, недзе ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя на раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці. Ён у тыя часы калясіў па ўсёй вобласці, шукаў таленавітых выканаўцаў. Калі ашмянскія дзяўчаты і хлопцы выйшлі гуртом на сцэну, выканалі некалькі народных песень, у яго загарэліся вочы, прабегла няўлоўная ўсмешка на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF