Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Няма такога другога паэта ў Беларусі!

Ганна КАНДРАЦЮК

У лясны хутар «Полымя» што непадалёк Семяноўкі, мы прыехалі ў вясёлай жаночай кампаніі, раней крышку паблудзіўшы па лясных дарогах. Да Уладзіміра Гайдука: 7 верасня паэт сустракаў свой круглы юбілей — 70 год!

Мы былі прыемна ўзрушаны, калі на месцы пабачылі яшчэ спадарства Галіну Тварановіч і Яна Чыквіна, якія памяталі пра свята. Валодзю павіншавалі мы ля яго белай хаты, сярод квітнеючых «чабуткоў» і хмары пчол, якія кружылі ў агародчыку. Нас адразу запрасілі сесці за святочны стол, падрыхтаваны дбайнай рукой спадарыні прафесар. За чаркай віна мы ўспаміналі мінулае, добрых людзей. Са свежых адмаляваных сцен спазіралі на нас багародзічныя іконы і беларускі каляндар „Нівы”. Час ад часу Міра Лукша брала ў рукі „Полымя роднае” і чытала ўголас, пад воплескі кампаніі, вершы юбіляра.

Да сказанага хацелася б нам далучыць інтэрв’ю з прафесар Галінай Тварановіч, якая ў Полымі бывае з 1997 года, прынамсі два разы ў год, і як сама адзначае: абавязкова ў дзень нараджэння Уладзімра Гайдука.

Ганна Кандрацюк: — Памятаеце момант, калі першы раз Вы завіталі на хутар Полымя і пабачылі Валодзю Гайдука?

Галіна Тварановіч: — У Полымя я трапіла пад аўрай паэзіі Уладзіміра Гайдука. Ян Чыквін якраз рыхтаваў яго зборнік „Пах аернага хлеба”. Першае ўражанне ад сутыкнення з гняздом паэта было такое: я ў Беларусі. І гэтая мова — амаль літаратурная беларуская мова. І сястра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF