Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Радасць без абмежаванняў

Ілона КАРПЮК

У кантэксце парламенцкіх выбараў вельмі актуальнай тэмай сталіся асобы абмежаваныя, у асноўным фізічна, ды іх доступ да ўдзелу ў выбарах. Грамадства аднак адмяжоўвае іх не толькі ў гэтым кантэксце, але і ў іншых, шматлікіх сферах. Асабліва датычыць гэта абмежаваных інтэлектуальна, якіх найчасцей увогуле не заўважаем. Група такіх людзей, якая сустракаецца ў інтэграцыйнай святліцы ў Беластоку, за апошняе паўгода падрыхтавала фільм, які на 8. Еўрапейскім фільмавым фестывалі „Інтэграцыя ты і я” ўзяў першую ўзнагароду у катэгорыі аматарскіх фільмаў.

Падумайце момант, дзе і калі бачылі інваліда ці асобу абмежаваную інтэлектуальна. Калі не жывеце пад адным дахам з такой асобай, я амаль упэўненая, што большасці складана будзе такую сітуацыю прыгадаць. Абмежаваныя фізічна надалей адчуваюць архітэктурныя складанасці і ў горад зачаста не запускаюцца. Інтэлектуальна абмежаваныя прыхаваныя ў дамах. Іх сем’і вельмі часта саромяцца. Намнога лягчэй завесці іх у нейкую святліцу, дзе будуць глядзець фільмы, маляваць, займацца рукадзеллем — у сваім крузе.

— Вельмі часта бывае так, што яны ўдзельнічаюць у святліцах, у якіх гадамі займаюцца ў майстэрнях нейкімі рэчамі і сустракаюцца на сваіх фэстах, але такім чынам свет пра іх не даведаецца, — кажа Аліна Бэндзюк з Таварыства падтрымлівання грамадскіх ініцыятыў „АLPI”, якое вядзе Інтэграцыйную святліцу ў рамках праекту „Тоеснасць горада — без выключэння”. — Мы не хочам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF