Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Было ў Меляшках

Міра ЛУКША

Паміж Гарадком і вёскай Меляшкі, што расклалася на старажытным грудзе, больш як паўстагоддзя таму была мокрая даліна, кажуць, можа і возера. За стадоламі гэтай доўгай вёскі высяцца два таямнічыя курганы, якія тут называюць „могілкамі”. Тое возера ўявіць няцяжка — хопіць узабрацца на тыя „могілкі”, і маем панараму як па люстры вады, — аж да ззяння гарадоцкай царквы. З крыніц ведаем, што ўся ваколіца мела дачыненне да старажытнага роду Хадкевічаў. Рыгор Хадкевіч за землі каля мястэчка Васількава, якія перадаў каралю, атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста 22 сакавіка 1567 г. вёскі каля Гарадка — Белявічы, Супрасль Мсцібогаўскую (сёння Зарэчаны) і Меляшкі.

Меляшкі, першую вёску на Беласточчыне, дзе па абодвух баках вуліцы паклалі тратуары, калісь усе прыбіралі гуртом пад святы — царкоўныя і Першамаі. Замяталі дзеркачамі і брук, і тратуары. Цяпер зрэдчас каровы любяць прайсціся якраз не па бруку, а па ходніку. І не вельмі каму ёсць так салідна прыбраць сляды іхняй натуральнай дзейнасці. Ды пад Спленне ў Меляшках заўджы — баль! Пры славутых крыжах, што паставілі і размалявалі сябры „Зоркі”, бацюшка служыць малебен. За ўсіх жывых меляшкоўцаў, якіх у апошні час перастала ўбываць. А гуляць яны і любілі, і любяць. Толькі чакаюць нагоды, нейкага свята, каб пачаставацца і пасмяяцца разам. Пасярод вёскі, пры краме — святліца. Тут сабрацца трэба ўсім, хоць Марта Герасімчук у першы момант кажа: „Не пайду я на герыятрыю!” Вядома, каго мае на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF