Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Нясвінні

Міраслаў ГРЫКА

Як жа цяжка ў рэальнасці складзенай з нюансаў і семантычных паўтонаў выканаць евангельскі запавет, каб „так-так” значыла так, а „не-не” значыла не — тым больш, што супольнай рысай усіх людзей з’яўляецца схільнасць да рэлятывізавання! Пацвярджэннем вышэйсказанага тэзіса хай паслужыць аповед, якога я быў адным з герояў. Вось у час падрыхтовак да міжнароднага культурнага форуму, які меў адбыцца ў Беластоку, я сустрэўся з афіцыйнай дэлегацыяй Украіны, тады яшчэ савецкай. Госці вельмі націскалі, каб на літаратурны сімпозіум запрасіць адну паэтку, неабавязкова апазіцыянерку, але таксама і неабавязкова спрыяючую савецкай уладзе. Але, каб яе асобе дадаць значэння найвышэйшага рангу, называлі яе з французскага, ды згодна з рускамоўнай традыцыяй — паэтэсай, што ў маім вуху гучала надта пампезна. А перш за ўсё папахвала прапагандысцкім круцельствам. Таму я запёрся і тае дамы не запрасіў. Пасля зразумеў, што нават для гэтых афіцыёзаў прадстаўляючых савецкую ўладу асоба, якая супраць эгаістычных рацый выказваецца ў паэтычнай фразе ў русіфікаванай, значыць, мардаванай на ўсе спосабы ўкраінскай мове, звычайнай паэткай быць не можа. Для іх яна была паэтэсай — кімсьці выключным, што адзначалі са шчырым захапленнем — і ўсё тут! Ды што цікавае, калі я дэкаду пазней сустрэў яе выпадкова і расказаў пра прычыны, з за якіх не была яна запрошана, паэтка зрэагавала ў спосаб які мяне ашарашыў: — Ну дык халуі! — буркнула; або надалей памятала вымушаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF