Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Развітанне з Цэнтрам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта тут праводзіліся вернісажы мастакоў і прамоцыі творчасці ін-шых творцаў з Беларусі. Гэта гэтая ўстанова культуры па сваіх магчымасцях падтрымлівала творчасць беларусаў пражываючых на Падляшшы і была ў культурным сэнсе сувязным паміж Беларуссю і Беласточчынай, у якой пражываюць карэнныя беларусы. Тут таксама сустракаўся з беларусамі Беласточчыны, напрыклад, міністр культуры Рэспублікі Беларусь, а раней пасол гэтай краіны ў Польшчы Павел Латушка. Усё паказвае на тое, што Культурны цэнтр Беларусі (КЦБ) пасля ледзь трох гадоў дзейнасці з канцом верасня перастае існаваць у Беластоку. Кажуць, патрабуе гэтага польскае Міністэрства замежных спраў.

Аляксандр Карачун, дырэктар КЦБ у размове з „Нівай” не скрываў:

— З першага дня ад заснавання Цэнтра не адабрала нас у Беластоку польскае МЗС. Не змагу сказаць, чаму. Са мною ніхто не кансультаваў рашэння аб перанясенні.

Генеральны консул РБ у Беластоку Аляксандр Берабеня прызнаўся:

— Дзейнасць Культурнага цэнтра Беларусі не ўваходзіла ў мае кампетэнцыі. Непасрэдна падлягала нашаму пасольству. Аднак, для мяне перанос Цэнтра ў Варшаву не быў нечаканым рашэннем. Наколькі ведаю, такая польская палітыка наконт такіх устаноў — падобная як і ў адносінах да іншых дзяржаў.

Прэс-сакратар МЗС у Мінску Андрэй Савіных у размове з „Нівай” сказаў:

— Рашэнне аб пераносе КЦБ з Беластока ў Варшаву было падыктавана нам польскім бокам. Паколькі польскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF