Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Раз на 1010 гадоў!

Міра ЛУКША

Забываеце пра нас, беларусаў з Сямятыччыны!” — папракаў нас неаднойчы Язэп Карпюк з Сямятыч, паэт, аўтар слоў і музыкі песні „Журавы”, вядомай ва ўсёй Польшчы і за яе межамі, якая ўжо лічыцца народнай. Яго жоравы ляцяць на поўдзень, а мы за імі — у Нурэцкую гміну Сямятыцкага павета. Гэта адно з найчысцейшых месцаў „Зялёных лёгкіх Польшчы”.

У Нурэцкай гміне з амаль пяці тысяч жыхароў беларусамі запісалася 13,36% насельніцтва. Паводле падлікаў мужчын тут больш чым жанчын, а лясы займаюць палову зямлі. Гміна пачынаецца сто кіламетраў на поўдзень ад Беластока, а яе сталіца распаложана ў 20 кіламетрах ад павятовага горада. У старажытную вёску, што амаль пры самым Нурцы-Станцыі, перасаджваюся ў Сямятычах на аўтобус у Клюкавічы — еду наўкола, бо ў нядзельны час, 28 жніўня, не ўсе аўтобусы ездзяць па вёсках. Падаюся спецыяльна на мерапрыемства — Першы Дзень Жэрчыч, пра які паведаміла рэдакцыю Надзея Карчэўская, родам з Рагачоў, якая ўжо амаль 15 гадоў жыве ў Жэрчычах. І горнуцца да яе людзі, не толькі праваслаўныя. Заснавала яна пры гмінным цэнтры культуры ў Нурцы-Станцыі народны калектыў „Незабудкі”:

— Даў мне на старасць Бог лепшае здароўе, добрую памяць і крыху талентаў. Нельга ж закопваць сваіх умеласцей і магчымасцей у зямлю. Рашыла я паварушыцца, захацелася мне знайсці падобных сабе. Села на ровар і паехала ў Залессе, да Ніны Якімюк. І рушыліся мы ўсе разам, пры падтрымцы Ірэны Яношук, дырэктаркі Нурэцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF