Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Багаты вясельны абрад „дарэння”

Аляксей МАРОЗ

Калі як малады сват пачаў я хадзіць на вясковыя вяселлі ў пачатку васьмідзесятых гадоў, яшчэ захоўвалася частка вясельных абрадаў, якія перадаваліся на нашых землях з пакалення ў пакаленне, але ўжо ў моцна акроеным выглядзе. Аднак ужо і тады не спатыкалася паслявясельнага гасцявання ў чацвер і суботу, з чым часта сустракаліся яшчэ мае бацькі. Пазней людзі пачалі ў штораз большай ступені адракацца ад вясельных традыцый. На нашы вяселлі сталі пранікаць элементы польскай традыцыі, напрыклад, ачэпіны, якія старэйшыя людзі лічылі непатрэбным выдурняннем. Калі на зломе васьмідзесятых і дзевяностых гадоў мой сваяк жаніўся ў Ленінградзе, пасля вянчання госці абедалі ў рэстаране, а танцавалі ў студэнцкім інтэрнаце. З вясельных абрадаў захавалася тады толькі блаславенне маладых на новую дарогу бацькамі. Дваццаць гадоў пазней падобнае можна заўважыць таксама на многіх нашых вяселлях (канешне, не маю тут на ўвазе ежы, ці ўмоў для танцавання). Вясельная навізна прыйшла ж да нас не з усходу, а з захаду. У час вяселляў у Гайнаўцы, Бельску ці Беластоку (штораз радчэй ладзяцца вяселлі ў вясковых святліцах, у якіх паўсюдна сталі спраўляць хаўтуры) практычна зніклі вясельныя абрады, уключна з пэрэпіваннем. Нават падарункі сталі даваць адразу пасля вянчання або неадкладна пасля прыезду ў гасцінны дом. У масавым маштабе захаваўся толькі абрад блаславення маладых бацькамі з дапамогай іконы. Перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF