Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Балкан-экспрэс. Экскурсія н-р 2

Ілона КАРПЮК

— Вы напэўна выходзіце ў Старой Пазовай? — дапытваліся пасажыры ў купэ. Напэўна! — хаця ніхто не ведаў чаго спадзявацца. Напэўна нам здавалася, што Старая Пазова будзе цікавейшай за Новую Пазовую, хаця сёння я ўжо ў гэтым не ўпэўненая.

Новай Пазовай мы нават не планавалі пабачыць, таму няма чаго параўноўваць, затое Старая маніла нас мілагучнай назвай, якую пабачылі на раскладзе руху цягнікоў на чыгуначным вакзале ў Бялградзе. У цягнік проста мы ўскочылі, бо і рашылі падацца ў такое падарожжа імгненна, у апошняй хвіліне. Праўду кажучы, хацелі мы паехаць у Новы Сад — літаратурную, мастацкую сталіцу не толькі Ваяводзіны, але і ўсёй Сербіі. Усё ж такі было пазнавата, а тут пяцімесячны дзіцёнак на руках і начлег забраніраваны ў цэнтры Бялграда.

Сыходзім у палове дарогі. Старая Пазова. Не ведаю чаго мы спадзяваліся. Можа другога Земуна, у які яшчэ павандруем. Хутка, аднак, нашыя спадзяванні праверылі бар „Лас-Вегас” і яго мясцовыя наведвальнікі ды калекцыя „тутэйшых” перад вакзальнай залай чакання. Усё гэта хутка прымусіла нас прасіць у „благайны” паваротных квіткоў.

— Ці ёсць у вас нейкі цэнтр? — пытаем таксіста, які, відаць, чакае нас, хаця такія як мы, здаецца, часта не здараюцца.

Два еўра за курс у цэнтр не так ужо дорага, а праезд на такім выслужаным таксі можам палічыць досведам каларытнасці гэтага месца, якое пакуль што глядзіць шэрасцю. Не забывайма, што дзень ужо хіліцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF