Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Дажынкі вярнуліся ў Залукі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дажынкавы карагод з кошамі-вянкамі падрыхтаванымі жыхарамі гарадоцкіх вёсак, пасвячэнне плёну праваслаўным і каталіцкім святарамі, конкурсы, канцэрт і народная забава былі атракцыёнамі сёлетніх гмінных дажынак у Залуках. Праз гады вярнуліся сюды з Гарадка. Мясцовыя сяляне не былі задаволеныя са збору збожжа. Наракалі на надта капрызлівае, мокрае надвор’е ў гэтае лета.

Мясцовыя ўспаміналі ў размове з „Нівай” дажынкавыя традыцыі. Зіна Мойсак з Залук, сяброўка калектыву „Каліна”:

— У іншых можа і так, але ў нас па пожні не цягалі. Абліваліся вадой, пасля крыху выпівалі...

Спадарыня Зіна паскардзілася на сёлетняе лета:

— Было паскудна, мокра. Усё ішоў дождж. Некаторыя ўжо жніво закончылі, але некаторыя яшчэ не паспелі.

Яўгенія Грушэўская, солтыска вёскі Навасёлкі, тлумачыла нам як выканала свой дажынкавы кошык:

— Спачатку трэба зрабіць плоцік. Пасля аплятаць яго ўсялякімі кветкамі, а ў сярэдзіну пакласці плады: садавіну, гародніну. Усё, што на восень з’яўляецца багаццем. У маім кошыку ёсць таксама жыта, авёс, журавіна, верас, кветкі што зараз цвітуць. Трэба падзякаваць за дары якія дае зямля. Калісь якраз на поле прыходзіў бацюшка, асвячаў гэтыя дары, каб мы іх добра спажыткавалі, і былі здаровыя цэлую зіму.

Іншая з жанчын захаплялася кошыкам падрыхтаваным у Гарадку:

— А гэты — найпрыгажэйшы. Чаму? Бо яго рабіла мая дачка, гарадоцкая мастачка!

81-гадовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF