Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Меў быць Парыж

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З „ваяжорнага” аўтобуса злажу ў Скіндзеры. А там размах дарожных работ на ўсёй даўжыні вясковай вуліцы. Рух машын адбываецца сімплексна, напераменна. А рух там буйнаваты, гэта ж шаша паміж Беластокам і Аўгустовам, якая мае злучаць дзве еўрамагістралі: „балтыйскую” з „карпацкай”. Аднак разбудова дарогі не надта размашыстая, яна вёскі не мінае, адно толькі на дарожным палатне з’яўляюцца астраўкі для пешаходных пераходаў і размежавальныя палосы на згібах шашы паміж супрацьбежнымі паясамі руху; Еўропа дабіраецца ў свой цэнтр надта памяркоўна. За Скіндзерам шаша захоўвае сваё дагэтуляшняе тутэйшае аблічча.

Даходжу да суседняй у напрамку Сухаволі вёскі, якая зараз называецца Дрыгай. Ян Гузоўскі, аўтар выпушчанай у 2000 годзе кніжачкі па гісторыі Сухавольскай гміны, так піша пра этымалогію назвы гэтай вёскі: „Nazwa wsi Dryga pochodzi od nazwy sieci rybackiej [dryga, трыгубіца — А.В.], (...) które tu wiązano i używano lub tylko składowano.” Аднак гэты ход думак спадара Гузоўскага можна ўзбагаціць іншым этымалагічным меркаваннем, узятым ад Зыгмунта Глогера: „Drygant, dryś, tak nazywano dawniej ogiera, stadnika. (...) Najdosadniej wyraża się „Lekarstwo na uzdrowienie Rzeczypospolitej” (r. 1649) w słowach: „Kazałbym takowe dryganty, co około cudzych żon rżają, powałaszyć”. Karłowicz twierdzi, że wyraz drygant jest rdzennie polskim i pochodzi od słowa: drygać, podrygiwać.” Клопат толькі ў тым, што гэтая вёска раней называлася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF