Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Хіба нашыя такое маглі зрабіць?

Ганна КАНДРАЦЮК

Адразу пасля прыезду з Орлі я трапіла на беластоцкі марш еднасці супраць актаў неталерантнасці і нянавісці. Там у жывую пабачыла маладзёнаў, якія раўлі фашысцкія лозунгі: Cała Polska dla Polaków! Nie przepraszam za Jedwabne! Polska cała tylko biała!

Ад іх агрэсіўнага гыркату спачатку шорхла цела. Шакіравала іхняя адкрытасць. З’явіліся ў белы дзень, з адкрытымі тварамі, з вачыма палаючымі агрэсіяй. У час калі паліцыя лавіла „герояў” нядаўніх фашысцкіх інцыдэнтаў у Ядвабным і Орлі.

Сутыкнуўшыся твар у твар з агрэсіўнай гайнёй, я старалася запамятаць іх твары. Без поспеху. Яны ўсе зліваліся ў адну чорную „хмару”, з якой, здавалася, за момант пасыплецца град. Пасля ў іх адрас паляцелі насмешкі. Найбольш адважна паводзілі сябе стрэйшыя цёткі. Яны ад хвалявання размахвалі ружамі падараванымі арганізатарамі маршу і, як добрыя мацеркі, прамаўлялі да чорнага сумлення лысуноў:

Kto was tak wychował? Smarkacze! Kto tak wszystkich na łyso ostrzygł? Żeby choć na jeżyka wam włosy zostawili! Do szkoły albo do Afganistanu!

* * *

Менавіта, той марш спачатку выглядаў як белaстоцкае няшчасце. Асабліва, калі лысая групоўка апярэдзіла калону мірных удзельнікаў маршу і „павяла” ўсіх цэнтрам горада пад помнік Заменгофа. Людзі, якія сядзелі ў піўных агародчыках, з цікаўнасцю глядзелі на закалот. Ніхто з іх не падняўся з крэсла і не пайшоў разам прадэманстраваць абурэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF