Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Дранікі для Паўла Севярынца

Сяргей ЧЫГРЫН

У суботу, 3 верасня, разам з кіраўніком Слонімскай арганізацыі БХД Іванам Бедкам вырашыў наведацца ў вёску Куплін Пружанскага раёна да сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які сёлета 16 траўня судом Заводскага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) прыгавораны судом на тры гады абмежавання волі. Асуджаны за тое, што летась кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

У Купліне Павел Севярынец адбывае „хімію” ў папраўчай установе, якая знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часці. Калі мая матуля даведалася, што я еду да Паўла Севярынца, яна сказала: „Я зараз, сынок, напяку дранікаў, завязеш Паўліку. Хто яго там імі пачастуе, калі не мы, бо бацькі яго ажно ў Віцебску”.

Мама хуценька напякла дранікаў і мы на машыне паехалі ў Куплін. Балазе, вёска знаходзіцца кіламетраў 75 ад Слоніма. Без прыгод мы праз гадзіну ўжо стаялі каля варот папраўчай установы. З Паўлам сустрэцца і пагутарыць дазволілі толькі ў альтанцы. За вароты ўстановы яго не пусцілі.

Павел, колькі часу Ты ўжо знаходзішся ў Купліне?

— Крыху больш трох тыдняў.

Што за людзі і колькі іх знаходзяцца з Табой у гэтай установе адкрытага тыпу?

— Каля ста чалавек. У асноўным гэта маладыя хлопцы, асуджаныя за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF