Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Балкан-экспрэс. Экскурсія н-р 1

Ілона КАРПЮК

Дзіця прачнулася каля пятай раніцы. Накарміла і яно заснула зноў. Я выйшла на калідор не толькі таму, каб падыхаць чуць свяжэйшым паветрам за тое, якім з дзесятай вечара дыхаем васмёх у шасцімесным купэ вагона з ляжачамі месцамі. „Якая чароўная гэтая Чарнагорыя, недаступныя горы, смарагдавыя рэчкі, раннія туманы”, — думаю, аглядаючы краявіды за акном цягніка. Пасля некалькіх хвілін вяртаюся паспаць яшчэ з дзве гадзінкі, бо і столькі засталося да мэты. Лягаю, але дзверы праз момант адкрываюцца: „Пашпартны кантроль!”.

Як гэта магчыма? Здаецца, ужо даязджалі, але аказваецца, што я захаплялася ўсё ж такі сербскімі ўзгоркамі. Цягнік спазняецца. Ніхто не ведае дакладна дзе мы зараз знаходзімся і праз колькі часу будзем на месцы. Зноў стаім. І зноў едзем. Як на каруселі. Тое ж самае кругом — едзем, тунель, стаім, аглядаем, едзем, тунель, стаім. Нашы субяседнікі смяюцца: „Нармальна, мы калісьці спазніліся на дванаццаць гадзін. Ніхто не паведамляе, не мяняюць гадзін прыездаў, ні ад’ездаў”. Гэта міжнародны цягнік з Бялграда ў чарнагорскі Бар, міжнародны з моманту, калі Чарнагорыя адлучылася ад Сербіі. А ў Польшчы трэці раз стараюцца адхіліць ад пасады міністра, які нясе адказнасць за спозненыя цягнікі...

Нэнад. Жонка, трое дяцей. Не мае мэйлавага адраса, не мае машыны. Працаваў у розных прафесіях, апошніх некалькі гадоў з’яўляецца афіцыянтам у адным з бялградскіх рэстаранаў. Гутарым пра краявіды, сродкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF