Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Непублічная школа ў Арэшкаве

Аляксей МАРОЗ

Пачатак навучальнага 2011/2012 года ў Непублічнай падставовай школе ў Арэшкаве заўважальна розніцца ад папярэдніх. Сустрэча педагагічнага калектыву з вучнямі і іх бацькамі 1 верасня запланаваная не, як бывала раней, на восьмую гадзіну раніцы, але на дванаццатую. Школьны будынак і тэрыторыя вакол яго тыя самыя, але сабраныя і ў гэтым бачаць розніцу. Бацькі ў час канікулаў абліцавалі сцены школьнага будынка і ў выбраных месцах памалявалі іх. Грунтоўна прыбралі будынак усярэдзіне, памылі вокны і павесілі новыя фіранкі. Прыгожа выкасілі траву на школьным панадворку і на футбольнай пляцоўцы. Раней рабілі гэта школьныя работнікі. Цяпер бацькі вырашылі самастойна і на грамадскіх пачатках прыбіраць у школе і наглядаць за ёй. Відаць у бацькоў вялікую радасць і ахвоту да грамадскай дапамогі школе. Бачаць яны, што іх паўгадовыя намаганні далі станоўчы рэзультат — школа засталася працаваць надалей. Фонд успамагання, інтэгравання і тэрапіі асоб з абмежаваннямі „Кая” з Гайнаўкі, які з пачатку верасня стаў весці непублічную школу ў Арэшкаве, а канкрэтна яго старшыня Люцына Ваўрашук (вядомая нашым чытачам, як аўтар тэкстаў аб супрацоўніцтве Спецыяльнай школы ў Гайнаўцы з адукацыйнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь) мусіла таксама многа напрацавацца, каб паспець да канца жніўня аформіць усе неабходныя справы перад рэгістрацыяй дзейнасці школы ў Гміннай управе ў Гайнаўцы.

— Мы рады, што ўдалося прадоўжыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF