Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Маем права заявіць сілезскую нацыянальнасць

Размова з Ежы Гажэлікам — старшынёй Руху аўтаноміі Сілезіі.

Ніва: — Якія мэты ставіць перад сабой Рух аўтаноміі Сілезіі?

Ежы Гажэлік: — Галоўная мэта РАС — стварэнне верхнесілезскага рэгіёна ў межах Польскай Рэспублікі і ператварэнне апошняга ў рэгіянальную краіну, якая складаецца з аўтаномных супольнасцей. Адначасова мы дзейнічаем у карысць паглыблення ідэнтыфікацыі жыхароў з рэгіёнам, развіцця культуры і фармавання грамадзянскіх пазіцый. Аўтаномія гэта цікавая форма, якую людзі павінны напоўніць зместам. Чым большыя іх свядомасць і ангажаванасць, тым лепш можна выкарыстаць інструменты, якія дае аўтаномія.

Н.: — Якія былі Вашы мэты, калі Вы далучаліся да РАС?

Е.Г.: — Я адчуваў патрэбу дзеяння ў карысць Верхняй Сілезіі, а РАС прадстаўляе найбольш цікавую ўяву рэгіёна. Я не думаў, што калісь стану старшынёю, але, як бачна, такая дзейнасць усмоктвае. Я зламаў бадай усе абяцанні, дадзеныя самому сабе: што не буду старшынёй РАС, што буду засяроджвацца на працы гісторыка мастацтва і на акадэмічнай кар’еры. Мабыць, калі-небудзь буду шкадаваць аб гэтым.

Н.: Як РАС заахвочваў сілезскую меншасць прыняць актыўны ўдзел у сёлетнім перапісе насельніцтва?

Е.Г.: — Мы распаўсюджвалі ўлёткі і плакаты з лозунгам „Вы маеце права заявіць сілезскую нацыянальнасць”. Добра супрацоўнічаем з рэгіянальнымі сродкамі масавай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF