Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Наша Галгофа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У студзені-лютым 2011 года мінула шэсцьдзесят пяць гадоў ад крывавага рэйду „ляснога” атрада капітана Рамуальда Райса „Бурага” па тэрыторыі былога Бельскага павета, у выніку якога былі забіты 82 праваслаўных беларусаў. Сем’і пакрыўджаных на працягу ўсяго гэтага доўгага часу спадзяваліся нейкай кампенсацыі за прычыненыя ім крыўды, кампенсацыі ад сваёй польскай дзяржавы, якая віноўнікаў злачынства прыняла пад свае крылы, лічачы іх дзейнасць змаганнем за незалежнасць Польшчы і выплачваючы ім кампенcацыі за пакаранні судамі васальнай Маскве ПНР. Следства, праведзенае беластоцкім аддзяленнем Інстытута нацыянальнай памяці, палічыла ўчынкі „Бурага” генацыдам на нацыянальнай аснове, аднак гэты прысуд нічога істотнага не змяніў. За кампенсацыю пакрыўджаным хадайнічае наш дэпутат Сейма Рэчы Паспалітай Яўген ЧЫКВІН. Да яго я і звярнуўся за інфармацыяй пра ход хадайніцтва.

— Віноўнікаў генацыду суд рэабілітаваў і іх сем’ям былі выплачаны кампенсацыі. Гэта скандалічная сітуацыя. Спробы пакрыўджаных атрадам „Бурага” сем’яў аб атрыманні кампенcацый у судах адхіляліся з абгрунтаваннем, што няма законнай падставы для кампенсацый сем’ям ахвяр. Калі няма такой асновы, то я палічыў, што маёй задачай сеймавага дэпутата — а менавіта Сейм стварае нашы законы — з’яўляецца стварэнне такой падставы. Справа была складаная, але я нарыхтаваў дэпутацкі праект змены закону аб камбатантах і рэпрэсаваных асобах. Для такога праекта патрэбная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF