Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Новыя перспектывы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Першы раз ваяводы, маршалкі, прэзідэнты гарадоў, бурмісты, войты, дэпутаты і еўрадэпутаты, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і прадпрымальнікі сустрэліся, каб супольна абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва пяці ваяводстваў усходняй Польшчы. У рамках канферэнцыі „Сапраўдная Еўропа рэгіёнаў і развіццё ўсходняй Польшчы” ў Беластоку прабавалі таксама намеціць перспектыву развіцця гэтага рэгіёна (Люблінскае, Падкарпацкае, Падляшскае, Свентакшыскае і Вармінска-Мазурскае ваяводствы). Удзельнічаў у дэбаце старшыня Еўрапарламента праф. Ежы Бузэк, які трымаў над ёю патранаж, падобна як прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.

Канферэнцыя адбывалася ў час польскага старшынявання ў ЕС, у якім структуры Еўрасаюза працуюць над чарговай фінансавай перспектывай (на 2014-2020 гады). Анджэй Парафінюк, старшыня Падляшскага фонду рэгіянальнага развіцця яшчэ да пачатку канферэнцыі сказаў журналістам:

— Эксперты мяркуюць, што ўсходняя Польшча з’яўляецца найважнейшым прагрэсіўным абшарам у маштабе ўсяе краіны. Патэнцыял гэтага рэгіёна вялікі, але не выкарыстоўваецца. Гэта не можа быць кангламерат пяці ваяводстваў.

Беластачанка, міністр навукі і вышэйшага школьніцтва праф. Барбара Кудрыцкая адзначала:

— Мы баяліся, што ўсходняя Польшча можа стаць скансэнам Еўропы. Сёння ўсходнія рэгіёны Польшчы з’яўляюцца тэрыторыяй з вялізнай дынамікай росту, калі гаворка пра адукацыю ці лік патэнтаў. Нельга засяроджвацца толькі на тым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF