Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Гаўрыілаў скіт

Міраслаў ГРЫКА

Калі спаглядаю на верхавіны пагорка над старадаўняй далінай Нарвы, на скіт айца Гаўрыіла, кожны раз успамінаю кнігу „Сокі зямлі” Кнута Гамсуна. Тых, хто прачытаў гэты твор, за які аўтар, дарэчы, атрымаў у 1920 годзе Нобелеўскую прэмію, гэты напамін не здзівіць. Тых, што яшчэ не прачыталі яго, тым больш заахвочваю прачытаць. У скіт выбраліся мы з маімі сябрамі з Лодзі — Дароткай і Аляксандрам. У гэтым месцы дазволю сабе на малое адступленне, таму што набліжаюцца парламенцкія выбары і партыйныя спрэчкі стомяць пэўна не аднаго выбарцу. Мае лодзінцы — шчырыя прыхільнікі ПіС, практыкуючыя вегетарыянцы, якія не пераносяць алкаголю і папяросаў і бліжэй ім да будызму, чым да хрысіцянскіх рэлігійных практык. А мяне нахабная палітычная пісаўская філасофія поўнасцю адкідвае, з любасцю ўплятаю сальца, нярэдка папіваючы яго самагонкай на буквіцы, смалю папяросы, а як жа ж, а схільнасць да хрысціянства адкрываю ў сабе з тым большай сілай, чым больш патанаю ў чытанні раннехрысціянскіх гностыкаў. І незалежна ад такіх істотных адрозненняў, у нічым яны не перашкаджаюць нашаму доўгаму сяброўству.

Памятаю яшчэ з дзяцінства, што да пагорачка, на якім стануў скіт, лысага калісьці як калена шчырага пілігрыма, ішлося або ад Адрынок сцежкай паміж чаротам праз Лугі і Дубовую горку, або ідучы другім берагам ракі, міналася Цімахоўскую яму, над якой завісла Ластаўчыная строма, праз Поплаў, праз Вузкую шыйку, а пасля напрасткі праз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF