Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Краты і сталы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне паглыблення ў Беларусі гаспадарчага крызісу, няўхільнай дэвальвацыі беларускага рубля, няўмольнага росту цэн і прастрацыі ў грамадстве, раптам кіраўнік дзяржавы загаварыў пра патрэбу круглага стала з удзелам улады і апазіцыі, а таксама прадстаўнікоў Расіі ды Еўропы. З’явілася і інфармацыя, што ўлада збіраецца выпусціць ні то да канца кастрычніка, ні то да канца года ўсіх зняволеных паводле палітычных прычын. Тых, хто пагадзіўся напісаць адпаведнае прашэнне аб памілаванні, выпусцілі ўжо. Мы не маем ніякага права ні хваліць, ні асуджаць іх за гэты крок, а за кожнага незаконна асуджанага, а цяпер выйшаўшага, асобна можна і парадавацца. Але ж, але...

Але перыяд „паўзучых” і „адкладзеных” рэпрэсій у Беларусі працягваецца. Возьмем хоць бы сітуацыю ў Гродне. Па-ранейшаму пераследуецца лідар рэгіянальнай „Вясны”, грамадскі праваабаронец Віктар Сазонаў, які нядаўна быў затрыманы міліцыяй за раздаванне матэрыялаў пра зняволенага Алеся Бяляцкага. Па месцы жыхарства і працы Сазонава былі праведзены вобыскі з чарговым забіраннем камп’ютараў і „крамольных” інфармацыйных матэрыялаў. У ліку іншага „на экспертызу” былі канфіскаваны і асобнікі газеты „Ніва”, афіцыйнага выдання, але з за мяжы. Відаць, некаму вельмі не хочацца, каб жыхары Гродзеншчыны чыталі і ведалі пра жыццё беларусаў Беласточчыны. Цяпер майго сябра чакае адміністрацыйны суд за выраб і распаўсюд „незарэгістраванай друкаванай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF