Ніва № 37 (2887), 11 верасня 2011 г.

Сакрат Яновіч на ўсе сто адсоткаў

Міра ЛУКША

Гэта словы Яна Максімюка, Сакратавага вучня і крытыка, з новай апрацоўкі „Сакрат Яновіч і загоны памяці”, даклада на XII Беларускім трыялогу-сімпазіоне ў Крынках. Сакрат Яновіч, польскі беларус, пісьменнік і публіцыст 4 верасня кончыў 75 гадоў. Яновіч на свае сімпазіоны склікае сваіх аднадумцаў, ратаяў на беларускай ніве культуры і літаратуры, што разам з Сакратам думаюць аб тым, „каб наблізіць беларускую літаратуру Еўропе, якая тае літаратуры не ведае, а павінна”, рупліва збірае іхнія роздумы і плёны ў часопісе „Год беларускі”. Сёлетні Трыялог, які традыцыйна праходзіць у Крынках і Лапічах, у значнай ступені прысвечаны юбілею знакамітага беларускага і польскага пісьменніка Сакрата Яновіча. Павіншаваць юбіляра прыехалі сябры і калегі з Польшчы, Беларусі і Венгрыі.

— Як дагэтуль дамінавалі словы, — тлумачыў Юрка Хмялеўскі, старшыня фонду „Віла Сакратас”, арганізатара Трыялогу. — Цяпер хочам, каб Трылог абапіраўся на тры галіны культуры. Сёлетні выпуск Трыялогу праходзіць пад назвай „Трыялог. Літаратура — Вобраз — Тэатр”. Хочам прыпамінаць аб шматкультурнасці, арганізаваць мерапрыемствы, якія падтрымліваюць беларускую тоеснасць, але не толькі. Не хочам зачыняцца ў герметычнай прасторы, хочам захаваць адкрытасць, дарэчы, Сакрат з’яўляецца такой асобай — адкрытай. Хочам паказаць, што беларуская культура гэта не толькі бяседы і фэсты, але і высокая культура. Ужо прыдумалі з Лёнікам Тарасэвічам гады 3-4 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF