Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

З Бацютаў — у Дзятлава

Сяргей ЧЫГРЫН

У горадзе Дзятлава, што на Гарадзеншчыне, на Кастрычніцкай вуліцы жыве Галіна Мікалаеўна Яравая. Падчас сустрэчы жанчына прызналася, што яна родам з вёскі Бацюты, якая знаходзіцца недалёка ад Беластока. А ў пацвярджэнне гэтаму кабета прынесла з хаты фотаздымак 1948 года. Ён быў зроблены ўжо ў Дзятлаве, але на здымку сфатаграфаваны многія жыхары вёскі Бацюты, найбольш там беларусаў з прозвішчам Калодка. Я папрасіў жанчыну расказаць пра людзей, якія сфатаграфаваны на здымку, а таксама пра сябе.

Галіна Мікалаеўна захвалявалася, але з прыемнасцю пачала свой аповед: „Я нарадзілася ў 1940 годзе ў Бацютах. Калі пачалася вайна і бамбёжка, тата мяне ўзяў на рукі і пабег хавацца ў бульбу, што расла за хатай. А ў гэты момант снарад падае проста на наш агарод, але не змог узарвацца. Так мы засталіся жывыя...”.

— А якое прозвішча было ў вашага бацькі?

— Бацьку звалі Мікалай Іосіфавіч Шэйноўскі. А мой дзед Іосіф падчас рэвалюцыі ў Расіі жыў у Маскве. Ён працаваў на чыгунцы. А бацька мой там хадзіў у школу, скончыў нават чатыры класы. Пасля яны прыехалі ў Бацюты. На той час тата быў у Бацютах даволі адукаваным чалавекам. Працаваў там намеснікам солтыса. Ён выпісваў паперы на падаткі людзям і разносіў іх па хатах.

— Ваш бацька і дзед былі праваслаўныя ці католікі?

— Усе мы праваслаўныя, па нацыянальнасці — беларусы.

— А як ваш дзед трапіў з Масквы ў Бацюты?

— Ён адсюль быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF