Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Скарачэнні па меншасцях

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ад верасня меншасныя тэлепраграмы: літоўская, расійская, ромская і татарская ў Беластоцкім тэлецэнтры Польскага тэлебачання будуць зняты з тэлеэфіру. Прычына: фінансавыя праблемы. Гэтае рашэнне выклікала абурэнне не толькі прадстаўнікоў меншасцей, але і палітыкаў. Застануцца ў тэлеэфіры „Украінскі агляд” і „Беларускі тыдзень”. Прынамсі пакуль. Рашэнне дырэктар Беластоцкага тэлецэнтра Агнешкі Рамашэўскай-Гузы аб зняцці „Літоўскай панарамы”, „Расійскага голасу”, „Падлшяскага арыента” і праграмы „Мы, ромы” выпадкова збеглася з інцыдэнтамі накіраванымі супраць меншасцям, пражываючым на тэрыторыі Падляшша. У палове жніўня хтосьці намаляваў антысеміцкія лозунгі на сінагозе ў Орлі. Пасля ў Пунскай гміне невядомыя замалявалі ўказальнікі з двухмоўнымі (польска-літоўскімі) назвамі мясцовасцей. Надпісы апынуліся таксама на помніку, які ўвекавечвае стагоддзе першага спектакля пастаўленага ў Пунску на літоўскай мове. Два тыдні таму хтосьці ўзламаўся ў Цэнтр мусульманскай культуры ў Беластоку і падклаў агонь пад туалет. Два дні пасля падпалілі дзверы польска-пакістанскага сужонства ў адным з беластоцкіх мікрараёнаў. І хоць паліцыя не звязвае гэтых здарэнняў паміж сабою, то для падляшскіх дэпутатаў ад Саюза левых дэмакратаў Яраслава Матвеюка і Яўгена Чыквіна (зноў кандыдуючых з першых месцаў спіска падляшскага СЛД), упісваюцца яны таксама ў рашэнне аб скарачэнні чатырох меншасных праграм на Тэлебачанні Беласток(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF