Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Сцеражыцеся!

Міраслаў ГРЫКА

Спадарыня Р. пасля многіх гадоў прабывання ў Амерыцы, дзе даглядала цяжкахворых, хоць непрыстойна заможных старэчаў, вярнулася ў родную вёску багатая ў наяўны грош і спакойная за сваю будучыню. Ах, ох, эх — супольнай радасці не было канца. Суседзі і сям’я амаль не насілі яе на руках, пры нагодзе абскубваючы яе з дробных сум а то на бензін, бо трэба кудысьці абавязкова з’ездзіць на машыне, а то на лякарствы хвораму дзядулю. Ідылія, аднак, працягвалася коратка — пакуль не аказалася, што спадарыня Р. не мае ахвоты бясконца дзяліцца сваім прыбыткам. Гэта значыць, не шкадавала граша, калі назаўтра пасля яе вяртання сусед папрасіў кароткатэрміновую пазыку на пакрыццё даху, а пляменнік на пакупку чаканага матыцыкла. Паявіліся таксама наступныя ахвотныя, спачатку нясмела, а пасля штораз больш нахабна патрабуючыя грошай ці то на камп’ютар для дзіцяці, ці то на новы плот. Тым, на жаль, спадарыня Р. не магла дапамагчы, паколькі большасць сваіх ашчаднасцей паклала ў банк на тэрміновы рахунак, а тую частку наяўных, якую сабе пакінула на штодзённае жыццё, ужо распазычыла. І то назаўжды. Ну дык пачалося... Ды што ж аб гэтым пісаць?! Спадарыня Р. раптам, так як была зоркай амерыканскага вяртання, так стала ўпаўшым метэарытам з каменным сэрцам, а для некаторых нават няветлівай шлюхай, сукай і звычайнай прастытуткай. Спадарыня Р. упала духам. Але ж і паднялася. Тым не менш сёння раздумвае так, як я за яе згодай прывожду:

Кожны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF