Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Без альтэрнатыўнай інфармацыі...

Віктар САЗОНАЎ

Тэма арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўжо доўгі час не пакідае старонак сусветнай прэсы. Напачатку газеты друкавалі няўпэўненыя прабачэнні літоўскіх чыноўнікаў, якія называлі выдачу рахунка на праваабарончую дзейнасць, які быў зарэгістраваны на імя Алеся Бяляцкага, незразумелай недарэчнасцю. Пасля гэтая „недарэчнасць” выплыла і ў Польшчы. Некаторыя з датычных да выдачы рахункаў чыноўнікаў, улічваючы маштабы скандалу і маральную ды этычную складаючую падаплёку, паплаціліся нават сваімі пасадамі. А палітыкамі былі зробленыя заявы, што пралікі тых чыноўнікаў аніяк не вяжуцца з прагай нашых суседзяў спрыяць пабудове дэмакратыі і прававога грамадства ў Беларусі.

На жаль, ні Алесю Бяляцкаму, ні яго паплечнікам, ні тым апазіцыянерам, якія адбываюць розныя тэрміны пакарання і разлічваюць на дапамогу праваабаронцаў, ні іх сем’ям лягчэй ад гэтага не стала. А беларуская дзеючая апазіцыя атрымала яшчэ большы шок, чым пасля мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў. А на гэта, хіба, усё і было разлічана.

А вось версіі, чаму гэтыя звесткі трапілі ў рукі беларускіх улад, множацца з кожным днём. У літоўскай газеце „Lietuvos žinios”, у артыкуле „За галаву дысідэнта — мільённыя інвестыцыі”, аўтар Раса Калінаўскайце аргументуе сваю ўпэўненасць у тым, што сярод адказных літоўскіх асоб знайшліся такія, якія патрэбную беларускаму боку інфармацыю аддалі не задарма. І гэтае „не задарма” не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF