Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Бо аснова — то ўмець думаць!

З Сакратам Яновічам напярэдадні яго 75-годдзя гутарыць Ганна Кандрацюк

Моманты ў жыцці, да якіх Вы вяртаецеся з асаблівай прыемнасцю?

— Гэта дзяцінства. І маладыя гады.

А канкрэтна?

Гэта культ сям’і, атмасфера пашаны — бацька і маці былі святыя. У Яновічаў заўсёды быў хлеб і да хлеба. А тады ў Крынках людзям жылося вельмі цяжка. Калі я ішоў у школу, маці давала канапку з мёдам. Я канапку павінен быў з’есці пакуль дайду да школы, бо іначай забяруць. Мае равеснікі былі галодныя, яны не любілі і не шанавалі сваіх бацькоў.

Як бацькі ўспрынялі той факт, калі Вы пачалі пісаць па-беларуску?

— Ну, бацькі, былі б недаравальна здзіўленыя, калі б я пачаў пісаць на польскай мове. Маці, як памятаю, чакала, што буду пісаць як Пушкін. У хаце ніколі не гаварылі па-польску, бо гэта лічылі выдурваннем. Памятаю, як адзін мешчанін пачаў гаварыць па-польску, то яго ўсе паднялі на смех і гаварылі: „Глядзіце, наш палячык пайшоў”. У Крынках майго дзяцінства па-польску мог гаварыць настаўнік, ксёндз, камендант міліцыі і гэта ўсё.

Я пачаў пісаць на нібы рускай мове, злажыў вершыкі для дзяўчыны, у якую я быў закаханы. Але яна з’ехала ў Амерыку і слых прапаў(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF