Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Адкрыванне гісторыі Скарышэва

Аляксей МАРОЗ

Міхал Філяновіч, уласнік Беларускай рэгіянальнай ізбы ў Скарышэве, перш за ўсё вядомы як калекцыянер даўніх музейных экспанатаў, якія прэзентуе ў двух будынках і на двух панадворках. З’яўляецца ён таксама аматарам адкрывання гісторыі сваёй вёскі і рэгіёна, а ад нейкага часу пачаў збіраць даўнія здымкі і шукаць дакументы і іншую пісьмовую інфармацыю аб мінулым бліжэйшага яму наваколля. Плён сваёй работы запрэзентаваў ён на выстаўцы „Скарышэва ў фатаграфіі і дакуменце — 300 гадоў”, адкрыццё якой адбылося 13 жніўня. Вернісажу спадарожнічалі выступленні музычных калектываў Нарваўскай і суседніх гмін.

Цяпер Скарышэва — невялікая вёска, каля 20 хат, распаложаная непадалёк ад Нарвы, а канкрэтна ўбок ад дарогі Нарва — Тыневічы. Даязная дарога вузкая, але ў большасці асфальтаваная і толькі на невялікім адрэзку гравійная. Беларуская рэгіянальная ізба распаложаная ў пачатку вёскі па абодвух баках дарогі, дзе знаходзяцца панадворкі Міхала Філяновіча. Асноўны будынак музейнай установы знаходзіцца направа, непадалёк ад хат. У ім на двух паверхах размеркавана мноства экспанатаў, падпісаных на беларускай літаратурнай мове. Частка іх знаходзіцца таксама звонку будынка. Налева ад дарогі знаходзяцца хлеў і клуня, у якой таксама захоўваюцца музейныя экспанаты, ладзяцца часовыя выстаўкі і культурныя мерапрыемствы. Выстаўка „Скарышэва ў фатаграфіі і дакуменце — 300 гадоў” была запрэзентавана на фасадзе будынка, які ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF