Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Здрадлівы брод!

Ганна КАНДРАЦЮК

Як добра што маці не бачыла мяне як брыду па калюгах і трыснягу. Я ўжо бачу яе напалоханы твар і чую яе іранічны дакор:

Ці табе дарогі няма, што як дурная па полі ходзіш!

Беларускі народ коса глядзіць на тых хто саступае з грунтоўнай дарогі. Падобна глядзеў на нас дзядзька з Цімахоў, які вяртаўся ад канюшыны з граблямі. Дзед што крок прыпыняўся, азіраўся і з недаверам глядзеў у наш бок. У лясную вёсачку нашая тройца завітала проста з мора трыснягу і кустоў, басанож, з падвінутымі нагавіцамі і сукенкамі, як якія русалкі. Ну, можа не зусім так сенсацыйна яно выглядала. Мы проста працерлі стары, закінуты шлях, якім цягам стагоддзяў дабіраўся тутэйшы народ у Нарву. Наш піянерскі чын быў належна ацэнены ў Цімахах:

— О-го! — пахваліў нас дзед.

* * *

Ідэя, каб схадзіць праз Курашоўскую гару, праз Княжыя лугі ва ўрочышча Кудак, нарадзілася за сяброўскім сталом, у дзень народзінаў адной вандроўніцы. У медыях трубілі пра трапічнае надвор’е і вчасы, пра экзатычныя падарожжы і айчынныя пілігрымкі. Мы не хацелі быць горшымі:

— Давайце сходзім у скіт архімандрыта Гаўрыіла, — кінула я.

— Давайце!

— Пэўны адрэзак нам трэба будзе ісці басанож, — дадала я.

Гэты ўлік замест спалохаць, аж дзіва, акрыляў. Кампанія адразу разышлася дамоў, каб раніцай з новай сілай і яснай галавой пайсці ў вандроўку. Інакш рызыкоўна было ступаць на шлях, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF