Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

ДЭМА-людзі

Ілона КАРПЮК

Кірыл і Хрысціна — студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. Яны, адпаведна, на трэцім і другім курсе журналістыкі. Практыку набываюць на занятках і публікуючы свае тэксты на сайтах. Зараз прыехалі ў Польшчу на майстар-класы пад назвай „ДЭМА (DEMO)” — ад слова „дэмакратыя”. Тут яны дазнаюцца як стваралася дэмакратыя ў Польшчы, спазнаюць прынцыпы журналістыкі і зблізку прыглядаюцца беларусам Польшчы, якіх дагэтуль амаль ніхто з удзельнікаў лагера не ведаў.

Дзесяць маладых беларусаў з Менска, Гомеля, Бярэсця ды Вільні складаюць групу, якую ў другой палове жніўня ў Супрасль запрасіў Фонд „Новыя медыі” з Варшавы.

— Адбіраць маладых актыўных людзей дапамагала кампанія „Будзьма!” ды Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, — гаворыць Вольга Гардзейчык-Мазярская, каардынатар праекта з боку Фонду. — За адно месца змагалася дваццаць асоб, таму лічу ўдзельнікаў вельмі моцнымі і надзейнымі. Тым больш, што мэты праекта глыбокія: падштурхнуць да далейшай актыўнасці ды ўзмоцніць адказнасць за сваё асяроддзе, месца, краіну.

Пасля тыдня інтэнсіўных заняткаў на месца першай групы ўдзельнікаў прыедзе чарговая. План заняткаў складуць такія ж самыя формы майстар-класаў ды сустрэчы з дзеячамі. А іх як на адзін тыдзень сапраўды багата. Падстава майстар-класаў — трэнінг у галіне самаразвіцця ды курсы лідараў журналісцкай адукацыі, якія вядзе Марцін Грудзень з Фонду „Новыя медыі”.

— Хочам, каб у выніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF