Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Біяфізік, паэт і мастак Аляксандр Чыжэўскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Але Радзіма Аляксандра Чыжэўскага далёка не Калуга і Расія, а Беластоцкая зямля, дзе ў мястэчку Цехановец ён нарадзіўся 8 лютага 1897 года ў праваслаўнай сям’і вайскоўца.

Бацька Аляксандра Чыжэўскага — Леанід Васільевіч у свой час скончыў Аляксандраўскае вучылішча, стаў вайскоўцам. А ў 1916 годзе нават атрымаў генеральскае званне. Калі быў паручыкам, вынайшаў вугламер для стральбы артылерыі па нябачных цэлях з закрытых пазіцый, а таксама ўсё жыццё займаўся ракетнай зброяй.

Маці Надзея Аляксандраўна рана памерла ад сухотаў, пахавана на могілках у Ментане (Італія). Памерла яна тады, калі сыну Аляксандру не было яшчэ і годзіка. Выхаваннем хлопчыка займалася сястра бацькі Вольга, а таксама маці бацькі Лізавета Сямёнаўна. Дарэчы, бабуля была даволі адукаваным чалавекам. І пра гэта ведалі жыхары Цеханоўца, бо часта да яе звярталіся па парады, рэкамендацыі, просьбы. Бабуля Ліза валодала французскай, англійскай, нямецкай, рускай і тутэйшай (беларускай) мовамі, выдатна чытала на італьянскай і на шведскай мовах, добра ведала гісторыю.

Аляксандр часта хварэў і гэта хвалявала бацьку. Таму ён сына разам з сястрой і маці вельмі часта адпраўляў на лячэнне і адпачынак у Італію, Францыю, Грэцыю, Егіпет. Грошы ў іх былі.

Спачатку маленькага Сашу вучыў хатні настаўнік у Цеханоўцы. Адначасова і бабуля шмат давала ведаў. Таму ўжо ў чатыры гады Саша Чыжэўскі мог расказваць на памяць вершы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF