Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Залаты крыж айца Шэбеляна

Міра ЛУКША

„Мы ўсе жылі дружна і рабілі ўсё разам”

Семяноўка. За царквою св. Георгія Пераможцы, раней аколенай старажытнымі ліпамі, побач былой школы, відаць славуты мост на Семяноўскім возеры. Усё тут змянілася, і за стагоддзі, і перш за ўсё за апошнія гады. У 1780 г. вёска была ў маёнтку Нараўка і належала віленскаму біскупу Ігнату Масальскаму. Ад 1787 г. Семяноўка была ў руках Яна Вянгерскага (кракаўскага шамбеляна), якому некаторыя прыпісваюць узвядзенне мураванай царквы св. Георгія, хоць іншыя кажуць, што царкву пабудавалі яшчэ ў XVII стагоддзі, у час Масальскіх або Станіслава Карпа. Мураваную царкву з драўлянай у той час званіцай і агароджай рамантавалі перад 1854 г. (мабыць у 1848 г., гэтая дата віднее на драўляным крыжы, які да гэтай пары стаіць перад царквою), у 1894 г. рамантавалі ўсю царкву. Ад другой паловы ХХ стагоддзя хроніку прыхода і царквы вядзе да нашага часу айцец Мікалай Шэбелян, які 55 гадоў таму стаў настаяцелем адноўленага праваслаўнага прыхода св. Георгія Пераможцы.

Мікалай Шэбелян прыбыў у Семяноўку ў снежаньскі дзень 1956 г. Як памятаюць вучні тады сёмага класа школы, пабудаванай у 1955 г., убачыўшы маладога чалавека ў рызе, выбеглі з заняткаў прывітаць яго ды пасля адкленчалі ў кару за тое, што пакінулі ўрокі.

Мікалай Шэбелян нарадзіўся 1 сакавіка 1935 г. у Тарэспалі. Кончыў Духоўную семінарыю ў Варшаве. У верасні 1955 г. на шлюбе калегі Аляксандра Макаля пазнаёміўся з дружкай — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF