Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Беспрацоўе ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

У канцы мінулага года ў Арлянскай гміне пражывала 3214 асоб, у тым 911 у самой Орлі. Лік насельніцтва скарачаецца, але расце... беспрацоўе. Ахоплівае яно галоўным чынам людзей з ніжэйшай адукацыяй. У кожнай гміне выступае і схаванае беспрацоўе, бо не ўсе працанеўладкаваныя рэгіструюцца. Амаль 59 адсоткаў насельніцтва Бельскага павета складаюць працаздольныя людзі. У канцы лістапада 2010 года паказчык беспрацоўя ў Бельскім павеце склаў 7,8% (для параўнання: у Гайнаўскім 9,2%, Сямятыцкім 7%, Беластоцкім 16,4%, у Падляшскім ваяводстве 12,5% і ў Польшчы 11,7%).

Паводле інфармацыі Павятовай управы працы ў Бельску-Падляшскім, лік зарэгістраваных у павеце беспрацоўных узрастае; і так: у 2008 годзе было іх 1611, у 2009 — 2072, у 2010 — 2140 (у тым 1026 жанчын), а 31 мая г.г. ужо 2167 асоб.

Надзеяй мела быць ІКЕА

У Орлі і наваколлі вестка аб пабудове фабрыкі ІКЕА не выклікала ў насельніцтва асаблівых хваляванняў. Мяне, як гміннага раднага, ніхто на гэты конт не распытваў, а наадварот — гэта я цікавіўся ў людзей ці чулі, што мае быць фабрыка, а яны найчасцей толькі абыякава і з недаверам паціскалі плячамі на тое, пра што шырока пісала беластоцкая прэса ды самаўрадавыя «Wiadomości z Gminy Orla». Інвестыцыя, вартасцю ў 340 мільёнаў еўра, мела прынесці каля дзвюх тысяч месц працы і парытэтна столькі ж у ейных кааперантаў. Пакуль што жыццё ідзе ў іншым напрамку. Трэба кур’ёзна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF