Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Частка духоўнай спадчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Першы раз у гісторыі прэзідэнт РП наведаў загубленую сярод палеткаў і лясоў Святую Гару Грабарку (званую Гарой крыжоў), дзе знаходзіцца манастыр святых Марыі і Марфы. 19 жніўня прэзідэнт прыняў тут удзел у адным з найважнейшых для вернікаў праваслаўя свят — свяце Праабражэння Гасподняга, званага Спасам Ізбаўнікам. Насуперак прадбачванням, на няпоўныя два месяцы да парламенцкіх выбараў не паявіліся ў гэты дзень на Грабарцы тлумы палітыкаў. Мы прыкмецілі толькі некалькіх дзеячаў паляшскай Грамадзянскай платформы ды выводзячыхся з левых груповак, якія спадарожнічалі прэзідэнту.

Традыцыйна вернікі ставілі на Гары прынесеныя сабою крыжы. Шмат паломнікаў, як штогод, уваходзіла на яе на каленях. Сярод іх былі і дзеці. Вадой з цудадзейнай крыніцы далоньмі або пакінутымі пасля хустачкамі абмывалі целы. Вернікі ведаюць, што вада мае цудадзейную моц. Верыць у гэта таксама намеснік прэзідэнта горада Беластока, грамадскі дарадчык прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага па справах праваслаўнай меншасці Аляксандр Сасна (кандыдат ГП у выбарах у Сейм). Зараз пасля таго як прамыў далоньмі твар, у размове з „Нівай” выказаўся наконт прабывання на Грабарцы прэзідэнта Камароўскага:

— Так як польскія каралі паломнічалі ў каталіцкую Чанстахову, так упершыню прэзідэнт РП таксама паломнічае ў „праваслаўную Чанстахову”. Гэты візіт мае характар выключна духоўны і нельга бачыць у ім палітычную ці звязаную з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF