Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Якія ж яны розныя — каструбаватыя

Міраслаў ГРЫКА

Трагічна загінуўшага Анджэя Лепера і Аляксандра Лукашэнку спалучае адно — падабенства да народнага трыбуна Катона. Але, адзначым, толькі вонкавае падабенства, бо той, абараняючы рэспубліканскія каштоўнасці і заклікаючы да грамадскай справядлівасці, ніколі не меў намеру сягаць па ўладу, якую ўзурпавала сабе рымская арыстакратыя і супраць якой ён так паслядоўна выступаў. Прыгадаем гэтую персону, паколькі ў паўсюднай памяці моцна ўжо зацерлася і мала хто асацыюе яе з часам, калі Рым не быў яшчэ вялікай імперыяй кесараў, а толькі баявітай дзяржаўкай з дэмакратычнымі традыцыямі і на дадатак змагаючайся з тагачаснай магутнай марской дзяржавай — Карфагенам. Праўда, яго палымяныя, поўныя „сакавітых” выразаў (horridiora verba) арацыі захаваліся толькі ў рэшткавых запісках і ва ўспамінах тагачасных летапісцаў — Цыцэрон расказваў пра іх, што яны каструбаватыя (horridulae) — ды ягоную, да канца жыцця годную і незалежную ад кіруючых пазіцыю і на канец славутую фразу, якой канчаў усе свае прамовы — Ceterum censeo Carthaginem esse delendam (А акрамя таго, я сцвярджаю, што Карфаген павінен быць разбураны) — рупліва захавала чалавечая памяць.

На ўзор Катона, Анджэй Лепер, падобна як і Аляксандр Лукашэнка, ніколі не хаваў слоў; валіў налева і направа, што на сэрцы — тое і на языку, удараючы пароўну і па палітычнай лявіцы, і па правіцы. Роля народнага трыбуна, якую сабе прыпісаў, як найбольш падыходзіла да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF