Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Рэванш дракона

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дваццаць гадоў таму ў Маскве здарыліся падзеі, якія вызначалі лёс прынамсі аднаго пакалення на вялізнай еўраазійскай прасторы. Уласна ад пачатку мне хацелася прысвяціць гэты артыкул тагачаснаму адчуванню той знамянальнай падзеі, але куды ж дзенешся ад сённяшняга дня... У жніўні 1991 года ў сталіцы вялізнай краіны здарыўся камуністычны путч, які быў рэакцыяй на гарбачоўскую перабудову. Путч з трэскам праваліўся, а ў наступным блізкім выніку гучна ляснуўся і ўвесь Савецкі Саюз. 25 снежня Міхаіл Гарбачоў пакінуў пост прэзідэнта неіснай ужо краіны, а над Крамлём быў спушчаны чырвоны сцяг. Новы год мільёны людзей сустрэлі ў сваіх незалежных асобных дзяржавах. Гэта ўсё роўна, як пражыць паўжыцця ў шматлюдным інтэрнаце, а пасля пераехаць ва ўласны дом. Для Беларусі гэта быў самы шчаслівы перыяд за некалькі апошніх стагоддзяў. Шкада толькі, што доўжыўся ён так мала...

Спакваля галовы ў „савецкага цмока” сталі адрастаць. Дракон незаўважна і паслядоўна браў рэванш. У Беларусі не адбылося фактычнай змены ўлады, па-ранейшаму кіравала камуністычная наменклатура, якая не мела дзяржаўнага мыслення, не хацела палітычных і гаспадарчых рэформаў і ніяк не ўмела „жыць без Масквы”. Усё гэта прывяло да крызісу, маральнай разгубленасці грамадства, для якога было нязвыкла жыць вольна і якое інстынктыўна шукала простых вырашэнняў. У выніку скончылася фатальна — прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, які першым пачаў вяртаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF