Ніва № 35 (2885), 28 жніўня 2011 г.

Прэзідэнт дзякуе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Браніслаў Камароўскі больш за год пасля таго, як стаў на пасаду прэзідэнта РП, наведаў Чыжы. Якраз у гэтай гміне, якая налічвае дзве з паловай тысячы насельніцтва, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах здабыў ён найбольшую ў маштабе ўсяе краіны падтрымку — 93,1%.

Яго прыезд прадбачваўся ўжо зараз пасля выбараў, але абавязкі дазволілі яму наведаць чыжавян толькі цяпер, зараз пасля візіту ў той самы дзень на свяце Праабражэння Гасподняга на Святой Гары Грабарцы.

— У прынцыпе я павінен сказаць „дзякую з усяго сэрца” і гэтага павінна быць дастаткова за ўсю прамову, — звярнуўся да чыжавян.

На пляц перад гміннай установай прыйшлі на сустрэчу з прэзідэнтам сотні жыхароў Чыжоў і навакольных вёсак. Памяталі некалькігадовай даўнасці візіт іншага прэзідэнта — Аляксандра Кваснеўскага. Браніслава Камароўскага прывіталі хлебам і соллю. Пасля калектыў „Чыжавяне” праспяваў госцю „Многая лета” і „Sto lat” ды некалькі песень па-беларуску і па-польску.

Яшчэ перад прыездам прэзідэнта войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк сказаў „Ніве” чаму Браніслаў Камароўскі мог тут разлічваць на такую вялікую падтрымку выбарцаў:

— Жыхары Чыжоў дасканала ведаюць, каму могуць даверыць. Патрапяць дасканала разабрацца ў тым, хто фактычна можа быць добрым гаспадаром нашай краіны.

Самі жыхары, з якімі мы размаўлялі, добра ведалі, чаму якраз да іх завітаў прэзідэнт. Ніна Гаўрылюк:

— Гэта ў падзяцы за падтрымку, якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF