Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Захапленне чыгункай

Размова з Дарыюшам ГАРАДЭЦКІМ, народжаным у 1967 годзе любіцелем чыгункі, жыхаром Орлі, дырэктарам Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Захоплены калекцыянерствам, цікавіцца чыгуначнымі мадэлямі, збірае здымкі і паштоўкі, прысвечаныя чыгуначнай тэматыцы ды ўсё, прысвечанае гісторыі чыгункі.

Што Вас прыцягнула да захаплення чыгункай? Колішнія, цікавыя на від паравозы? Калі Вы апошні раз ехалі поездам?

— Гэта былі агромныя монстры. Мой дзедка Станіслаў быў машыністам паравозаў Ty2 і Ol49, якія базіраваліся ў паравозным дэпо ў Пшэварску, што між Жэшавам і Ярославам. Ягоная праца ў 1950-1960-х гадах аж да пенсіі была звязана з паравозамі.

У 2007 годзе быў я — з жонкай Бэатай і сынам Барткам — у Вольштыне каля Познані на выстаўцы паравозаў. На працягу трох дзён паказвалі там паравозы з Германіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі... Выстаўку наведала каля дваццаці тысяч людзей толькі дзеля таго, каб пабачыць звыш дзесятка паравозаў, якія ездзілі па станцыі туды і назад. Зрабіў здымкі, запісаў фільмы. З Германіі ў Вольштын ездзяць два альбо тры спецыяльныя цягнікі з турыстамі. Там працуе апошняе ўжо ў Еўропе дзейнае паравознае дэпо, адбываецца рэгулярны рух паравозаў.

У Польшчы ёсць некалькі чыгуначных музеяў. У Чаромсе таксама ўзнікае музей, маюць там стары паравоз Tp4, хочуць таксама прыдбаць іншыя. Чаромха ж была калісь вялікай і дынамічнай чыгуначнай станцыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF