Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Ноч на катакомбах

Ганна КАНДРАЦЮК

Напярэдадні свята Іконы Супраслькай Божай Маці паехалі мы ў манастыр, каб прыняць удзел у начных набажэнствах. З Беластока ў Супрасль, пры сённяшніх хібах публічнай камунікацыі, даезд ідэальны. А палове адзінаццатай вечара едуць туды два аўтобусы. Сярод пасажыраў, якіх назбіралася пад дваццаць чалавек, пераважалі жанчыны, якія вярталіся пасля працы дамоў. Мы былі адзінымі паломнікамі. Апошняя акалічнасць здзіўляла, паколькі начныя багаслужбы, ахінутыя містыкай і радасным спевам званоў, напамінаюць свята Божага Уваскрэсення.

У адзінаццаць вечара перад уваходам у манастыр „выстойвалі” ўжо цукернікі. Каб не страціць месца, яны засталіся начаваць у сваіх страганах. Іх дзелавыя размовы шчымелі ў халодным паветры, наводзячы дысананс спевам за брамай. Тут адразу прывітала нас Ікона, якая стаяла самотна сярод мора свечак. Народ маліўся ў новай царкве. Срод вернікаў пераважалі паломнікі, дакладней, жанчыны старэйшага ўзросту. І жменька духавенства з епіскапам Георгіем на чале.

Акафіст, згодна з традыцыяй месца, завяла ўся царква. Спачатку ірваўся рытм, мяшалася танальнасць. Але дзесьці ўсярэдзіне народ расспяваўся аж вібравала паветра. У кутку, дзе мы прысталі, плакала ўголас жанчына.

* * *

З усіх момантаў таго начнога святкавання вобраз лямантуючай паломніцы мне чамусьці найбольш уеўся ў памяць. Плач у царкве — звычайна карціна. Але тут, побач нас, калі народ на ўсе грудзі хваліў Багародзіцу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF