Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Малітвы перад Старакорнінскай іконай Прасвятой Багародзіцы

Аляксей МАРОЗ

— Раней паломнікі ішлі ў Корніна пяшком, прыязджалі на фурманках, а калі здалёк убачылі царкоўныя купалы, станавіліся на калені і так дабіраліся да царквы, — расказвала мне раней старэнькая жыхарка Старога Корніна.

Запісаныя і вядомыя не толькі жыхарам сяла весткі пра знойдзеныя пад царкоўнай падлогай шматлікія кійкі і кастылі, якія пакідалі хворыя людзі, аздаравіўшыся пасля малітваў перад цудадзейнай Старакорнінскай іконай Божай Маці. У гэтым месцы людзі аздараўляліся ад розных хвароб і таму так масава і з вельмі аддаленых месц прыбывалі ў святое месца. Адпраўляючыся ў бежанства, прыхаджане ў 1915 годзе забралі з сабой ікону Прасвятой Багародзіцы ў Расію і там яна, мабыць, загінула. Цяпер самае вялікае святкаванне адбываецца ў Старым Корніне ў гонар праведнай Анны, маці Багародзіцы, за якіх хадайніцтвам у Бога так многа асоб аздараўлялася ў мінулым. Аднак і цяпер здараюцца аздараўленні людзей, якія з вялікай верай прыбываюць сюды на машынах, трактарах, веласіпедах і пяшком. Пешаходныя паломніцтвы прыходзяць сюды з Гайнаўкі. Едучы ў Старое Корніна можна таксама спаткаць адзінокіх старэйшых людзей, якія не згаджаюцца, каб іх падвезці, бо ахвяраваліся прыйсці на святкаванне пяшком. Старэйшыя і малодшыя дабіраюцца ў Корніна не толькі са сваімі хваробамі, але таксама з падзякай за ранейшую дапамогу і з рознымі просьбамі вырашэння жыццёвых цяжкасцей.

Некалькі гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF