Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Польшча — тутэйшая

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падаўся я ў чарговы раз у тую сваю мясціну, якая адкрывае маю біяграфію. Кожны мае такую мясціну, такую дату, якія занесены ў пачатак розных асабістых дакументаў. І вось направіў я свае крокі ў дарогу, што з Лешукоў пралягла ў напрамку Капітаншчыны. І задзівіўся, хаця ў наш час задзіўляцца не надта выпадае, бо ж чалавецтва дасягнула такога прагрэсу, што дазваляе на ўсялякія цуды. Гэтым цудам у згаданым выпадку была згорнутая адвалам грэйдара маставая. Яшчэ гадоў таму пяцьдзесят гэты насціл быў у сваім апагеі сатканы з выезджаных у гліне калдобін, пакінутых дамінуючымі ў той час жалезнякамі, а дакладней — іх вузкімі драўлянымі коламі, абведзенымі жалезнымі шынамі. Нямнога змянілася і пасля выезду на дарогі іншых вазоў, цяпер ужо з шырокімі гумавымі шынамі. І хто ведае, як тая мая цяперашняя дарога выглядала б цяпер, калі б у Старым Ляўкове не была ўзведзена цагельня. Цагельня тая, як бы мы цяпер цёпленька не ўспаміналі мінулую бескамп’ютарную эпоху, працавала пад людскім небездакорным наглядам і вырабляла шмат няякасных прадуктаў. І вось гэты друз трапляў найчасцей на дарогі, на тыя іх адрэзкі сатканыя з вельмі ажурных прыродных канструкцый паміж разлезлымі ад пастаяннай макраты калдобінамі. Гэтакім чынам мянялася традыцыйная балоцістая маставая мясцовых дарог — засыпаліся друзам адвечныя ўхабіны, але на іх месцы няспынны транспарт выбіваў новыя. Тэхнічны прагрэс у ляўкоўскай цагельні скарачаў выпуск друзу і дарогі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF