Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Васілю Петручуку — 85

Васіль Петручук: — Дарагая пані рэдактар, пакуль пачнеце ставіць мне пытанні, я ў вас запытаюся: чаму Вы, як член праўлення літаб’яднання „Белавежа”, столькі гадоў мяне зносіце? Я не лічу сябе ніякім пісьменнікам. Хто мяне ім зрабіў? Ці адна „Пожня”, якую я напісаў у 1986 годзе, і выдаў яе „Czytelnik” у перакладзе на польскую мову (праўда, 20 тысяч экземпляраў разышлося) аб гэтым сведчыць? На мой погляд пісьменнік гэта чалавек з шырокімі гарызонтамі, з талентам. А калі я штосьці напісаў, можна палічыць гэта справаздачай з жыцця, якое я перажыў. І столькі. Тое можа кожны напісаць — скласці кніжку са свайго жыцця. І ні нейкага маральнага задавальнення, ні матэрыяльнага ад гэтага я не меў. За выдадзеную ў Беларусі „Пожню” (1991) я змог купіць чатыры люстэркі да аўтамашыны, якія ляжаць дзесьці ў маім склепе (смех). Я таксама не вельмі актыўны чалавек у пісьменніцкай справе, у дзейнасці літаб’яднання. Я хворы і стары. І не маю чым хваліцца ці сказаць штосьці векапомнае патомным. І „нешыкоўна” пішу, проста як сякераю...

Ніва”: — А калі Вы пачалі пісаць?

— Яшчэ ў афіцэрскім вучылішчы ў Легніцы. Былі гэта жартаўліва-крытычныя кавалкі аб вайсковым жыцці (друкаваліся ў вайсковай газеце). А сур’ёзна пачаў я пісаць, калі паявіўся ў Беластоку. Прачытаў тое Сакрат Яновіч, і падмовіў мяне. Першымі тэкстамі былі „Закалядаваў” (1975), ранейшы яшчэ — „Успаміны пастушка”. Перш за ўсё я пачаў чытаць „Ніву”, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF