Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Прынцып балючага калена

Міраслаў ГРЫКА

У апошні раз пісаў я пра цуд і, мабыць, з за таго што яго выклікаў, стаў сведкам эзатэрычнага здарэння. Гэта значыць, што мне так першапачаткова чаргу здалося, што яно эзатэрычнае, калі ўбачыў чатырох знаёмцаў, кленчаўшых наўкола спосабам дрывасекаў зрэзваючых дрэвы або, як гэта робяць у касцёле ці царкве мужчыны, — на адно калена. Нахілены галовамі, пагружаны ў глыбокім сузіранні, яны здаваліся ім ахопліваць нейкае містычнае перажыванне, якое спазналі ў сваіх сэрцах. А гэта ж лясныя мужыкі — дрывасекі ад высечкі і вырыўкі да звалу — усе крыху ветрагоны і неразумныя шалапуты, усё ж працавітыя і ганарлівыя. Паважаю іх за гэтую зухаватую ганарлівасць, якую носяць і перад абы-кім не схіляюць галоў. А тут, вось, моляцца, ці што? І гэтак пад крамай?

У той дзень марасіў дождж, зяба амаль асенняя, хоць гэта яшчэ толькі жнівень, пранікала наскрозь, а яшчэ сцябаў моцны вецер. Лепш было нос не высоўваць з хаты. Толькі што пасля візіту маіх гасцей, што прыехалі на два дні, а забавіліся чарговы тыдзень, у хаціне не засталася ні адна бульбіна ці хоць акрайчык хлеба. Мусова было ехаць. Ды сеў я на роварчык і ціснуў на педалі па дзіравай асфальтоўцы — памчаўся яе зацішнымі звілінамі праз Пушчу і за яе, паміж адкрытымі на вецер калгаснымі палеткамі — у паднарваўскі пасёлак, там, дзе найбліжэйшая крама. Як толькі даехаў, зараз пачаў азірацца за нейкім знаёмым, каб ва ўзнагароду за свой труд выпіць з ім бесталковае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF