Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Постаць

Віктар САЗОНАЎ

У свой час, яшчэ юнаком, пачуў я ад пажылога чалавека адно цікавае параўнанне. Тады беларускія маладыя гісторыкі і літаратары спрачаліся з польскімі пра тое, чыіх генаў больш у Адама Міцкевіча — польскіх ці беларускіх. І тады той пажылы чалавек умяшаўся ды сказаў словы, якія запомніліся мне на ўсё жыццё:

Не пра тое спрачаецеся і не пра тое размаўляеце, — усміхнуўся ён. — Лепш пагаварыце не пра гэта, чыя постаць Міцкевіч, а пра тое, якая яна. І што з яе не грэх і прыклад узяць і тым, і другім. Адны з вас кажуць: „Наш Міцкевіч”, а другія: „Не, Міцкевіч наш”. Усе сабе хочуць забраць. А падумайце, чаму кожны хоча яго прысвоіць? Лепш самі паспрабуйце такімі постацямі стаць, каб пра вас хоць нехта сказаў: „Наш”. Вось, напрыклад, пра Дзяржынскага ўсе кажуць „Ён не наш, ён ваш”. А другія: „Не, ён ваш”. Ніхто сабе яго не хоча. Усе адракаюцца. А Міцкевіча кожны хоча забраць сабе.

Успомнілася тая размова акурат тады, калі затрымалі вядомага беларускага праваабаронцу, кіраўніка Праваабарончага цэнтра „Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), літаратара і дысідэнта Алеся Бяляцкага. Гэты чалавек ад маладосці і ажно па сённяшні дзень жыве так, што кожны, хто праяўляе з ім салідарнасць, гаворыць пра яго выключна з гонарам за сваю нацыю і за свой народ. Гаворыць пра яго як пра сапраўдную постаць.

Там, за мяжой зараз стараюцца разабрацца ў тым, хто вінаваты ў выдачы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF