Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

„Прымакі” запрасілі на бяседу

Міра ЛУКША

Славутыя „Прымакі” запрасілі ў першую жнівеньскую суботу (6.08.) на фэст у Міхалова — першую „Прымацкую бяседу”. Заадно на сваё пятнаццацігоддзе! „Юрка Астапчук цяпер працуе ў Міхалове, дык цепліцца ў душах надзея, што і беларушчына тут хоць крыху адродзіцца”, — яшчэ перад святам у амфітэатры над міхалоўскім азярцом сказаў Аляксандр Саковіч, сын 108-гадовага беларускага дзеяча Антона. Старэйшых міхалоўскага мафусаіла на фэсце быць не магло сярод шматлюднай публікі, якая стала збірацца ў 17 гадзін пад сапраўды летнім сонцам, пры свежым ветрыку. Прыемна было пагуляць на свяце беларускай песні аж да глыбокай ночы, у прысутнасці прадстаўнікоў беларускай дыпламатыі, Культурнага цэнтра Беларусі, беларускай арганізацыі, самаўрадаў, урада Польшчы і Беларусі. Можна было прыкмеціць, не абмінутых прывітаннямі са сцэны, між іншым, дэпутатаў польскага Сейма, а ў прыватнасці кандыдатаў на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Такія мерапрыемствы — вельмі добрая нагода паказацца сярод беларускіх выбарцаў. А паявіўся таксама — неафіцыйна, у водпуску — міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, спецыяльна на юбілей „Прымакоў”.

„Прымацкая бяседа”, якую выдумаў Юрка Астапчук яшчэ будучы дырэктарам Гарадоцкага дома культуры як „Сяброўскую”, фактычна поўнасцю перанесена на міхалоўскі падворак. І меў ён, лідар „Прымакоў”, на гэта права, — людзям падабалася „хатняя” атмасфера на сцэне, дзе пад беларускай страхой сядзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF