Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Забытая спявачка Яўгенія Чарняўская-Орса

Сяргей ЧЫГРЫН

Слаўная спявачка нашай Бацькаўшчыны. Так у 1930-х гадах называлі маладую беларускую спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса.

Яўгенія Чарняўская была родам з Навагрудчыны. У сярэдзіне 1930-х гадоў вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі. Сваю вучобу і жыццё ў Варшаве маладая студэнтка і спявачка актыўна сумяшчала з беларускім рухам у польскай сталіцы. Без яе ўдзелу не абыходзіліся ні адна беларуская вечарына, сустрэча, прэзентацыя. У Варшаве Яўгенію Чарняўскую ведалі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, палякі, літоўцы. Усіх яна зачароўвала сваёй прыгажосцю і голасам.

11 снежня 1937 года ў Варшаве ўкраінская студэнцкая грамада ладзіла вечарыну ў гонар сваёй нацыянальнай паэткі Лесі Украінкі. На вечарыну ўкраінцы запрасілі і Яўгенію Чарняўскую-Орса. Спявачка выканала некалькі ўкраінскіх песень і сваім звонкім мілагучным голасам, як пісаў часопіс „Шлях моладзі” (1937, ¹ 17, с. 18), „здабыла сабе гучныя воплескі шматлікіх слухачоў”.

Запрашалі нашу спявачку ўкраінцы Варшавы і на іншыя імпрэзы. Напрыклад, 6 снежня 1938 года яна спявала песні на вечары ўкраінскай паэзіі. А пасля выканання песні „Салавейка” спявачку некалькі разоў выклікалі „на біс”. Заходнебеларуская прэса пісала, што „воплескам не было канца. І не дзіва: голас спявачкі прыгожы, тэхніка адпаведная, інтэрпрэтацыя высокакультурная, глыбокая, шчыра адчута, сцісла гарманізуецца з створанай кампазіцыяй. Выклікае вялікую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF